У Гродне ў выніку двайной аварыі пацярпелі пешаход і пасажыр, паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці. Сведкам здарэння стаў адзін з кіроўцаў, момант аварыі зафіксаваў відэарэгістратар у ягоным аўто. На вуліцы Леніна праз пешаходны пераход ішлі дзве дзяўчыны і мужчына. З правага боку да іх набліжаўся легкавік, які пры з’яўленні пешаходаў на пераходзе не прытармазіў. Адна з дзяўчын, спынілася, мужчына адышоў назад, а другая дзяўчына вырашыла перабегчы на другі бок і трапіла пад колы. Пасля сутыкнення аўто з’ехала з дарогі і ўрэзалася ў слуп. У выніку ў шпіталь трапіла збітая легкавіком дзяўчына і пасажырка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?