Дыпляматы шэрагу эўрапейскіх краінаў заявілі на сустрэчы зь Мілінкевічам 6 сакавіка, што па дзеяньнях беларускіх уладаў 25 Сакавіка Эўропа ацэніць здольнасьць Беларусі да адкрытага супрацоўніцтва з Эўразьвязам.

Заява гэтая прагучала на сустрэчы амбасадараў з былым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам, якая адбылася па ініцыятыве пасла Нямеччыны Марціна Хекера.

Паводле прэс‑сакратара Мілінкевіча, Паўла Мажэйкі, за падзеямі 25 сакавіка ў Беларусі будуць сачыць эўрапейская грамадзкасьць і сродкі інфармацыі. Паслы заявілі, што яны асабіста будуць назіраць за падзеямі 25 Сакавіка.

Па словах Мажэйкі, свой прыезд у Беларусь 25 сакавіка заявілі шэраг эўрапейскіх дэпутатаў і палітыкаў:

— Сярод іх віцэ‑прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марыё Маўра, — удакладніў Мажэйка, — генэральны сакратар хрысьціянска‑ дэмакратычнага саюзу Нямеччыны Рональд Пофала, шэраг дэпутатаў з Польшчы.

У час сустрэчы Мілінкевіча з амбасадарамі абмяркоўвалася таксама пытаньне кангрэсу дэмакратычных сілаў і сытуацыя ў беларускай апазыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?