Доўгі разгляд прашэння аб памілаванніАб гэтым паведаміла парталу Tut.by крыніца, блізкая да кіраўніцтва краіны.экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава можна растлумачыць неабходнасцю праверкі заяў, якія гучалі ў СМІ, аб тым, што нібыта прашэнне аб памілаванні было напісана палітыкам пад уздзеяннем катаванняў.
«Для прыняцця рашэння неабходна дакладна пераканацца, што Саннікаў сапраўды напісаў прашэнне па ўласнай волі», — адзначыў ён.
Як паведамлялася раней, у пачатку сакавіка прайшло пасяджэнне камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце, на якім было разгледжана прашэнне аднаго з асуджаных за ўчыненне тэракта ў мінскім метро Уладзіслава Кавалёва. Вечарам 14 сакавіка па тэлеканале «Беларусь 1» было аб`яўлена, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, хаця апошні не звяртаўся з такім прашэннем.
Пры гэтым дагэтуль нічога не паведамляецца пра лёс прашэнняў аб памілаванні Андрэя Саннікава і яго даверанай асобы Дзмітрыя Бандарэнкі.
Андрэй Саннікаў быў прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. У канцы студзеня стала вядома, што ён напісаў прашэнне аб памілаванні. Паводле слоў жонкі палітыка Ірыны Халіп, яно было напісана яшчэ 20 лістапада 2011 года пад уздзеяннем катаванняў. Аднак у МУС сцвярджаюць, што Саннікаў напісаў прашэнне 23 снежня і 23 студзеня яно было перададзена ў аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі прэзідэнта.
Дзмітрый Бандарэнка быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля арышту ў снежні 2010 года ў яго абвастрыліся хранічныя захворванні, у ліпені яму зрабілі аперацыю на пазваночніку ў