У пункце пропуску "Урбаны" на выезд з Беларусі стаіць каля пяцісот аўтамабіляў.
Чарга расцягнулася на 10 км. Прычынай стала тое, што з чацвярга закрыты праезд грузавога аўтатранспарту праз міжнародны пункт пропуску "Грыгараўшчына" ў Верхнядзвінскім раёне. Гэты пункт закрыты на рэканструкцыю, якая працягнецца да 15 кастрычніка.
Да таго часу праз "Грыгараўшчыну" будуць прапускаць толькі аўтобусы і легкавыя аўтамабілі.
0
0
0
0
0
0