Глядзі таксама: «Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года» і «Кніга магістрата места Полацка 1727 г.»

Выйшаў чарговы нумар часопіса «ARCHE». Новы выпуск прысвечаны гісторыі пратэстантызму ў Беларусі.

На канфэсійнай мапе Беларусі пратэстанты займаюць значнае месца як паводле сваёй колькасці (другое месца пасля праваслаўных па ліку зарэгістраваных цэркваў), так і паводле ўнёску ў культурнае разьвіццё нацыі — дастаткова ўзгадаць Францішка Скарыну, Мікалая Радзівіла Чорнага, Сымона Буднага, Лукаша Дзекуць-Малея і іншых. У 1990-я гады было нават заўважана, што «колькасць актыўных пратэстантаў перавышае колькасць актыўных праваслаўных». Тады ж пратэстантызм называлі «самай дынамічнай канфэсіяй на Беларусі, якая мае вялікі досвед падпольнай дзейнасці ва ўмовах камуністычных рэпрэсій», — гаворыцца ў прадмове да новагу нумара.

Са зместам нумара і ўмовамі яго набыцця можна азнаёміцца ТУТ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?