«Я шакаваны паведамленьнем аб расстрэле Ўладзіслава Кавалёва ў Беларусі. Ад імя Эўрапейскага парлямэнту я дасылаю спачуваньні яго сям’і. Я глыбока шкадую, што беларускія ўлады не прыслухаліся да шэрагу заклікаў прыпыніць выкананьне сьмяротнага пакараньня з боку структураў ЭЗ і міжнародных праваабарончых арганізацый.

Я заклікаю ўлады Беларусі праявіць чалавечую годнасьць і вярнуць цела сям’і.

Пахаваньне ў ананімнай магіле — проста гнюсна і недапушчальна ў Эўропе 21 стагоддзя», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?