У спіс невыязных з Беларусі трапіў і першы старшыня Вярхоўнага Савета незалежнай Беларусі — Станіслаў Шушкевіч.

Памежнікі заявілі Станіславу Шушкевічу, што ён не мае права выезду за мяжу, але не патлумачылі, чаму, паведамляе радыё «Свабода».

«Сказалі, што ў Мінску патлумачаць.

Гэтая групоўка пры ўладзе парушае 30-ы артыкул Канстытуцыі, для іх яна не пісаная.
Увогуле гэта яшчэ і парушэнне маіх эканамічных правоў, бо 
на радзіме мне працаваць не даюць, я зарабляю, працуючы за мяжой, дык зараз і гэты шлях закрываюць.
Гэта беззаконне», — пракаментаваў сітуацыю Станіслаў Шушкевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?