Фота jart-by.livejournal.com.

Фота jart-by.livejournal.com.

17 сакавіка ў парку Дружбы народаў адбыўся своеасаблівы флэшмоб. У неба былі запушчаныя сотні ліхтарыкаў.

Нябесныя ліхтарыкі — нібы маленькія паветраныя шары. Прынцып той самы: у сярэдзіне шара запальваецца спецыяльная гарэлка. Шар, пад уздзеяннем цёплага паветра, узлятае.

Прыгожа і арыгінальна.

На пытанне, ці бяспечныя такія мерапрыемствы, арганізатар флэшмобу Марат Абрамоўскі адказаў, што ўвесну агонь асаблівай небяспекі не ўяўляе. А ўлетку такія флэшмобы праводзіцца не будуць. І наваколькае асяроддзе парэшткі ліхтарыкаў моцна не засмецяць: «Папера самаліквідуецца, любы дождж яе знішчыць».

Наступны такі флэшмоб арганізатары плануюць зладзіць восенню.

У запуску 17 сакавіка ўдзел узялі да 2000 чалавек. Што цікава, сярод запушчаных ліхтарыкаў, насуперак жаданню арганізатараў, былі і паветраныя караблі з палітычнымі надпісамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?