Стэфан Эрыксан нарадзіўся 18 сакавіка 1962.
Ён называе сябе «хлопцам з сярэдняй шведскай сям’і». Эрыксан з’явіўся на свет і першыя дваццаць гадоў жыцця пражыў у горадзе Вэстэрос (Швецыя), па велічыні параўнальным з Маладзечнам.Выязджаў толькі на год — на школьную стажыроўку ў ЗША. Магчыма, тады і прачнулася прага да падарожжаў і спасціжэння новых моваў.
Пасля школы Эрыксан
служыў у войску перакладчыкам, што дало магчымасць удасканаліць веданне англійскай і расейскай.Захапленне расейскай мовай паклікала Стэфана ў Маскву: ён стаў стажорам у МГУ на кафедры расейскай мовы для замежнікаў. Пасля, скончыўшы Стакгольмскі інстытут эканомікі і гандлю (1988), Эрыксан тры гады працаваў у Шведскім гандлёвым савеце, займаючыся наладжваннем кантактаў з савецкай, а пасля постсавецкай прасторай.
У 1992 ён напісаў заяву з просьбай узяць яго на працу ў МЗС. Эрыксана скіравалі ў гандлёвы аддзел шведскага пасольства ў Маскве.
У Швецыі няма спецыяльнай навучальнай установы, дзе рыхтавалі б дыпламатаў, распавядаў Эрыксан, таму сакрэты дыпламатычнага майстэрства ён спасцігаў у працэсе працыпершыя тры гады.
Потым, ад 1995 да 1997, Эрыксан працаваў у Брусэлі, у шведскім прадстаўніцтве пры Еўрасаюзе, потым яшчэ тры гады — на радзіме. Тады яму ўпершыню давялося займацца беларускімі справамі. Пасля
ад 2000 да 2005 Эрыксан працаваў у Шведскім генеральным консульстве ў расійскімСанкт-Пецярбургу . Увосень 2005 яго накіравалі ў Мінск.
За час знаходжання ў Беларусі ён дасканала вывучыў беларускую мову. «Для беларусаў важна, калі нехта з замежжа размаўляе на мове», — кажа Эрыксан. Прыклад быў дадзены: беларуская мова пачала гучаць і з вуснаў іншых прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу.
Але Стэфан Эрыксан пайшоў далей —
ён перакладае Быкава з беларускай, спявае ў беларускім хоры і агучвае аўдыёкнігі.
Пасла Швецыі часта можна бачыць у залах палітычных судоў, у беларускіх культурных і грамадскіх асяродках.
Рэдакцыя НН далучаецца да віншаванняў юбіляру!