У суботураным-рана супрацоўнікам віленскай паліцыі давялося ўтаймоўваць агрэсіўнага грамадзяніна Беларусі, які выбіў не толькі шыбу рэстарана ў цэнтры літоўскай сталіцы, але і акно паліцэйскага аўтамабіля.
Інцыдэнт адбыўся каля шасці гадзін раніцы на пр. Гедыміна ў Вільні. Мужчына выбіў шыбу рэстарана. Пасля таго, як затрыманага грамадзяніна Беларусі пасадзілі ў паліцэйскі аўтамабіль Opel Astra каманды супрацоўнікаў паліцыі Vytis, затрыманы выбіў задняе шкло аўтамабіля з левага боку.
Падазраваны грамадзянін Беларусі І.К. (1971 года нараджэння), дапытаны.