18 сакавіка Зміцер Бандарэнка пазваніў дамоў з Магілёўскай калоніі.
Паводле жонкі палітвязня Вольгі, стан ягонага здароўя па-ранейшаму выклікае ў яе непакой.

«Лепш яму не становіцца, хаця ён ляжыць у медычнай частцы калоніі з канцы лютага.

Акрамя артрозу адной нагі пачалося тое самае з другой, па-ранейшаму баліць спіна, трымаецца высокая тэмпература.
Яму становіцца ўсё горш і відавочна, што гэтае лячэнне, якое яму аказваюць у калоніі, не дапамагае», — паведаміла Вольга Бандарэнка.
Летась у калоніі Зміцер Бандарэнка перанёс аперацыю на хрыбетніку, між тым адмысловая камісія, якая ўжо двойчы аглядала вязня, інваліднасці яму гэтак і не дала.
Перасоўваецца па калоніі Бандарэнка з дапамогай палкі, яму цяжка стаяць на рэгулярных шыхтаваннях.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?