24 сакавіка, а 12-й гадзіне Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, запрашае на Гуканне вясны.

Музей ладзіць мерапрыемства сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам.

Госці свята атрымаюць магчымасць пачуць гукальныя песні, далучыцца да веснавых карагодаў, прыняць удзел у народных гульнях, патанчыць пад дуду, пагушкацца на арэлях, наведаць кірмаш народных майстроў. Пасля актыўных гульняў і шпаркіх танцаў наведвальнікаў чакаюць стравы традыцыйнай беларускай кухні.

Уваход: 3000 рублёў (для дарослых), 1500 рублёў (для дзяцей).

Праезд: ад Цэнтральнага чыгуначнага вакзала электрычкай у накірунку Мінск — Маладзечна, прыпынак — Вязынка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?