Алена Каваленка, жонка галадоўшчыка Сяргея Каваленкі, сустрэлася з начальнікам турмы на Валадарскага і з начальнікам медыцынскай часткі.

Яны паведамілі ёй, што стан Сяргея можна ахарактарызаваць як «сярэдняй цяжкасці». Але сказалі, што некаторыя працэсы, якія парушаюць здароўе, ужо адбыліся: Сяргею цяпер цяжка рухацца.

Алене Каваленцы паведамілі,

што шпіталізаваць Сяргея ў цывільны шпіталь не будуць, бо ўсю неабходную дапамогу галадоўшчыку Каваленку яны могуць аказаць і ў межах турмы.

Стала вядома таксама, што Сяргея Каваленку не адправілі на медыцынскае абследаванне ў Навінкі, як планавалася раней.

Сёньня, а 14-й гадзіне мае адбыцца сустрэча Сяргея Каваленкі з братам Віталём.

Разам з Аленай Каваленка і Віталём у Мінск прыехаў сямігадовы сын Сяргея Каваленкі Валік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?