Каля 1, 8 мільёнаў кітайцаў засталося без онлайн‑дзённікаў пасля таго, як улады Паднябеснай заблакавалі доступ да папулярнай сістэмы дзённікаў LiveJournal для сваіх суайчыннікаў.

Блакіроўка пачалася яшчэ ў гэтую пятніцу. Першымі аб ёй даведаліся наведвальнікі рэсурса greatfirewallofchina.org. У самім ЖЖ паведамленне пра спын працы кітайскіх дзённікаў з’явілася толькі ў панядзелак 5 сакавіка.

Падстава забароны доступу пакуль не паведамляецца. Аднак, гэтае рашэнне было выклікана, хутчэй за ўсё, барацьбой «за чысьціню» кітайскага нэту. Раней на грунце гэтага ўжо быў блакаваны доступ да сайту незалежнай энцыклапэдыі Wikipedia і многіх іншых крыніц.

Кітай ня так і далёка ад беларускіх інэт‑межаў, асабліва ў апошні час. Так што падумаць пра будучыню айчыннага Сеціва беларускім праграмістам не перашкодзіць ужо зараз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?