З 19 па 28 сакавіка сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ў межах аперацыі «Аўтобус» правярае гарадскі пасажырскі транспарт і маршрутныя таксі.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, падчас комплексу мерапрыемстваў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўзмацнілі кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху вадзіцелямі маршрутных транспартных сродкаў. У прыватнасці, інспектары звяртаюць увагу на выкарыстанне рамянёў бяспекі. Таксама ў поле зроку дарожнай міліцыі трапяць вадзіцеляў, якія размаўляюць па мабільным тэлефоне за рулём. Пад асаблівым кантролем знаходзяцца хуткасны рэжым руху, праезд на забаронны сігнал святлафора, парушэнне правілаў размяшчэння транспартных сродкаў на праезнай частцы. Акрамя таго, дзяржаўтаінспектары правераць неабходную дакументацыю і тэхнічны стан аўтобусаў.

Супрацоўнікі ДАІ праводзяць рэйды з выкарыстаннем аўтамабіляў аператыўнага прызначэння і аўтамабіляў цывільнай афарбоўкі, абсталяваных відэарэгістратарамі для ажыццяўлення скрытага кантролю. Для фіксацыі парушэнняў прымяняюцца фота- і відэакамеры.

За два месяцы гэтага года ў Мінску па віне вадзіцеляў грамадскага транспарту адбылося 4 ДТЗ, у якіх 4 чалавекі атрымалі траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?