Канстытуцыйны суд Францыі ў панядзелак апублікаваў спіс кандыдатаў, якія атрымалі допуск да перадвыбарчай барацьбы за пасаду прэзідэнта краіны.

У спіс увайшлі 10 прозвішчаў, у тым ліку фаварыты перадвыбарнай гонкі Нікаля Сарказі і Франсуа Аланд.

Таксама ў спіс увайшла лідар ультраправых Марын Ле Пэн (дачка вядомага палітыка-нацыяналістаЖана-Мары Ле Пэна), цэнтрыст Франсуа Байру.

Барацьбу за пасаду прэзідэнта будуць весці таксама прадстаўнік «Левай партыі» Жан-Люк Меланшон, ад партыі «зялёных» Эва Жалі, Нікаля Дзюпон-Эньян з правай партыі «Уставай, рэспубліка», прыхільнікі радыкальных левых поглядаў Наталі Арто і Філіп Путу і адзіны незалежны кандыдат Жак Шэмінад.

Выбары пройдуць 22 красавіка 2012 года.
Калі пераможца не вызначыцца, другі тур пройдзе 6 мая.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?