Мінск па праве лічыцца адным з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы. На жаль, тут амаль не захавалася старажытнага цэнтра, няма буйной ракі з вялікай колькасцю мастоў і г.д. Але ўсё ж такі горад вабіць турыстаў з розных краін. Летась Мінск наведала каля 400 тысяч чалавек. Большая частка з іх — расійцы, а менавіта жыхары Масквы. На пытанне «Што падабаецца вам у Мінску?» яны звычайна адказваюць, што тут яны адчуваюць сабе як дома. І ў гэтых словах ёсць свая праўда.
За апошнія некалькі гадоў «сяброўства» Беларусі і Расіі значна палепшала. Каб не страціць такога добрага і надзейнага «сябра», кіраўніцтва Беларусі робіць усё, каб наша краіна была падобнай да сваёй магутнай суседкі.
Замест пятніцы 9 сакавіка людзі пайшлі працаваць у нядзелю, што здавалася неверагодным.Па-другое , гэта імкненне (або нешта большае?) нашай краіны паўтарыць усё за Расіяй. Мы разам з Масквой адмовіліся ад пераходу на зімовы час. І мы адначасова з Пуціным пачалі сумнявацца ў правільнасці гэтага рашэння.
Дарэчы, ніколі не задумваліся, чаму да Беларусі так позна даходзяць інавацыі з Захаду? Таму што спачатку, абыходзячы нас, яны з’яўляюцца ў Расіі і толькі потым ідуць адтуль сюды.
Здаецца мне, што Кастусь Каліноўскі і Андрэй Тадэвуш Касцюшка нават і ўявіць сабе не маглі, што дзесьці ў далёкай будучыні «Суворовская каша» будзе прадавацца ў кожнай краме, а машыны з яе рэкламай будуць вандраваць кожны дзень па Мінску (не кажучы ўжо пра Кобрын, дзе побач з паркам адпачынку імя Суворава і аднайменнагаПа-чацвёртае , гэта адсутнасць самапавагі да нас саміх, нашай гісторыі.
Шэраг прыкладаў можна працягваць бясконца. Таму паўстае пытанне:
Калі людзі прыязджаюць у свае будынкі на вуліцы з роднымі назвамі, размаўляюць на сваёй мове і ядуць сваю «суворовскую» кашу — дзе яшчэ, як не дома, яны павінныя сябе адчуваць?
Вось так і жывём.