Паведаміў 20 сакавіка на
Ён удакладніў, што партыя будзе вылучаць не кандыдатаў як такіх, а «спікераў — людзей, якія данясуць да беларусаў пасланне АГП». «Гэта пасланне простае: няма свабодных выбараў у Беларусі, як следства — няма віз, няма эканамічных прэферэнцый, няма грошай у вашых гаманцах», — заявіў Лябедзька.
Па словах палітыка, галоўная задача
Разам з тым кандыдаты ў дэпутаты ад АГП выкарыстоўваюць сваё права ствараць добраахвотныя фонды для сваёй падтрымкі, дадаў Лябедзька.
Што тычыцца дзяржаўных СМІ, то палітык адзначыў: «У нас ёсць па пяць хвілін на тэлебачанні і на радыё, у нас ёсць гарантаванае месца ў дзяржаўных газетах — гэтым трэба скарыстацца».
Па словах Лябедзькі,кандыдаты-спікеры мусяць зняцца з выбарчай гонкі за пяць дзён да выбараў.
Намеснік старшыні АГП Леў Марголін запрасіў усіх, хто падзяляе каштоўнасці АГП, далучацца да планаў партыі. «Калі каму ёсць што сказаць, ён можа ўступіць у АГП, потым правесці кампанію і выйсці з АГП. Гэта не забараняецца», — сказаў Марголін.





