У ноч на 18 сакавіка невядомыя намалявалі на сценах храма Іаана Прадцечы перакуленыя крыжы з надпісамі «дрэнь» і «гары дрэнь». Надпісы нанесены на правай сцяне храма і на алтарнай частцы. Храм размешчаны на бульвары Юнацтва, дзе заўсёды вельмі шматлюдна не толькі днём, але і вечарам.

У сувязі з актам вандалізму сайт Тураўскай епархіі размясціў заяву епіскапа Тураўскага і Мазырскага Стэфана.

Епіскап нагадвае, што 25 снежня 2006 года групай сатаністаў быў апаганены і спалены храм Георгія Перамаганосца ў Мазыры. «Злачынцы былі прыцягнуты да адказнасці, але прыцягнуты радавыя выканаўцы, а кіраўнікі засталіся ўбаку, у ценю, і не былі пакараныя і зараз збіраюць новых адэптаў. У 2010 годзе быў апаганены надпісамі са словамі ганьбы храм Увядзення ў Храм Прасвятой Багародзіцы ў мікрараёне Зарэчны Мазыра. Зараз дні Вялікага посту, Крыжапаклонны тыдзень. Праваслаўны свет з асаблівым трапятаннем пакланяецца Святому Крыжу, і тут вораг падняў сваю галаву на Царкву Хрыстову. Сатана зноў і зноў паўстае на нас праз сваіх служак — яго прыхільнікаў», — зазначае святар.

Ён заклікаў усіх праваслаўных узмацніць пост і малітву: «Бо толькі пастом і малітвай мы пераможам ворага». «Каму не абыякавыя праваслаўныя храмы, іх жыццё і будучыня, прашу памаліцца пра служыцеляў гэтага храма — протаіерэя Генадзя і іерэя Віталія», — заклікаў епіскап Стэфан.

У 2007 годзе ў Мазыры была ўчынена спроба спаліць і каталіцкі храм — касцёл Святога Міхаіла. Злачынцы былі затрыманы і асуджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?