Пра гэта паведаміла начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова 20 сакавіка на брыфінгу ў Мінску.

Паводле яго слоў, сярэдняя тэмпература паветра ў трэцяй дэкадзе сакавіка чакаецца ад плюс 1°С на паўночным усходзе да 5–6°С вышэй за нуль на паўднёвым захадзе. Гэта на 1–4°С вышай за кліматычную норму. Магчымая колькасць ападкаў — 5–14 мм, прычым ападкі па паўночным усходзе Беларусі чакаюцца ў межах кліматычнай нормы, а па паўднёвым захадзе — менш за норму.

На гэтым тыдні пераважаючы ўплыў на надвор’е ў краіне будуць аказваць атлантычныя цыклоны, якія змяшчаюцца са Скандынавіі ў паўночна-заходнія раёны Расіі. Да сярэдзіны тыдня чакаецца няўстойлівае ветранае і прахалоднае надвор’е. У другой палове тыдня пачнецца пацяпленне. У пятніцу дзённыя тэмпературы чакаюцца на ўзроўні плюс 5–12°С, па паўднёвым захадзе да 13–17°С. Начныя тэмпературы ў асноўным вышэй за 0°С, толькі бліжэйшай ноччу слупок тэрмометра апусціцца да 2–3°С марозу.

Цёплай чакаецца і субота. Аднак у нядзелю надвор’е пачне псавацца: чарговы цыклон прынясе ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, тэмпература паветра панізіцца.

Днём 25 сакавіка чакаецца плюс 1–8°С, месцамі да 9°С вышэй за нуль.

Халодным будзе панядзелак, 26 сакавіка, калі начныя тэмпературы месцамі апусцяцца да адмоўных значэнняў.

Паводле слоў Рыбаковай,

да сярэдзіны наступнага тыдня антыцыклон з Заходняй Еўропы адцісне асноўную зону ападкаў на ўсход, і зноў пацяплее.
Тэмпература паветра днём павысіцца да 8–15°С, начная чакаецца вышэй за 0°С.

Аднак да канца месяца зноў пахаладае. Дзённыя тэмпературы складуць плюс 2–10°С, па паўднёвым захадзе да 12–14°С. Ноччу каля 0°С, месцамі пры праясненнях да 3–6°С марозу. Тым не менш такое паніжэнне тэмпературы знаходзіцца ў межах кліматычнай нормы.

Як зазначыла сіноптык, сакавік сёлета цалкам тыповы: яму ўласцівыя як па-вясенняму цёплыя дні, гэтак і вяртанне халадоў. Пераход сярэднясутачнай тэмпературы праз 0°С, які лічыцца пачаткам кліматычнай вясны, сёлета быў адзначаны ў пачатку другой дэкады сакавіка, на 10 дзён раней за звычайны.

Па паўночным усходзе Беларусі па-ранейшаму захоўваецца снежнае покрыва, а ў крайніх паўночна-ўсходніх раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей вышыня снегу дасягае ад 10 да 25 см.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?