Алене Семенчуковай, якую 20 сакавіка затрымалі з такім плякатам у цэнтры Віцебску, прысудзілі штраф памерам 175 тысяч.

Суддзя суда Чыгуначнага раёна Віцебска Алена Цыганкова прызнала актывістку «Еўрапейскай Беларусі» парушальніцай заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

«Дзяўчына не адмаўляла, што выйшла з плакатам „Свабоду Сяргею Каваленку“ на самую шматлюдную вуліцу горада. Але яна не пагадзілася, што парушыла гэтым заканадаўства: цвердзіла, што проста скарыстала сваё права на свабоду выказвання ўласных перакананняў», — паведаміў праваабаронца Павал Левінаў, які прысутнічаў на судовым працэсе.

Штраф памерам 175 тысяч (5 базавых велічыняў) Алена Семенчукова збіраецца абскарджваць у абласным судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?