У музыкаў "Тройцы" не хапала рук, каб трымаць усе свае дыпломы.

У музыкаў "Тройцы" не хапала рук, каб трымаць усе свае дыпломы.

Этна-трыа «Тройца» -- абсалютны музычны лідар года па меркаванні заснавальнікаў, наведнікаў і пазаштатных карэспандэнтаў сайта Experty.by. 20 сакавіка ў Мінску

Іван Кірчук і сябры атрымалі на цырымоніі ўручэння ўзнагароды "Экспертаў" столькі дыпломаў, што ў іх літаральна не хапала рук. З васьмі заяўленых намінацый «Тройца» перамагла ў пяці.

«Найлепшы фолк-альбом», «Найлепшы беларускамоўны альбом», «Найлепшы альбом на думку наведнікаў сайта», «Найлепшы альбом на думку вялікага журы», «Найлепшы альбом на думку штатных экспертаў» — усё гэта "Зімачка" «Тройцы». Пры гэтым

«Ляпісы», чый сапраўдны трыумф з іх "Вясёлымі карцінкамі" мы назіралі цягам года, перамаглі толькі ў намінацыі «Найлепшы рок-альбом», хоць амаль ва ўсіх астатніх апынуліся на заслужаным другім месцы.

Нечаканыя вынікі далі хіба што замежныя эксперты, якія размеркавалі тройку найлепшых беларускіх альбомаў наступным чынам:

1. «Середчная мускулатура» (гурт "Срэбнае вяселле").

2. «Будет ласковый дождь» (гурт Kosmodromm).

3. «Tape» (гурт Hum Flying Buletproof Noodle ).

Што цікава, з усёй тройкі хіба першы гурт мае сапраўды народную папулярнасць. Хто такія Kosmodormm большасць прысутных на цырымоніі не ведала.

Прыз за найлепшы дэбютны альбом атрымаў гурт B_Side (альбом «Smooth Season»). Атрымаў заслужана, бо якаснага беларускамоўнага трып-хопу ў нас, скажам шчыра, небагата.

Як і летась,

эксперты адмовіліся ад намінацыі «найлепшы поп-альбом», бо зноў нічога на іх думку вартага беларуская поп-індустрыя не стварыла.
Што яшчэ раз даказвае, што менавіта поп-музыка патрабуе надзвычай тонкага падыходу, якога беларускім поп-выканаўцам, большасць якіх разбэшчаная канцэртамі а-ля «За Беларусь!», не стае.

Што можа змяніць сітуацыю ў наступным годзе? Цікавых гуртоў у Беларусі шмат, аднак варта ўдакладніць, што

не апошняй умовай для разнастайнасці музычных вынікаў наступных гадоў мусіць быць адсутнасць новых рэлізаў ад «Тройцы» і «Ляпіса Трубцякога», бо па прафесійным узроўні і народнай любові з імі наўрад ці хто паспаборнічае.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?