Аўтары публікацыі пішуць, што гэты дакумент, які з’явіўся ў інтэрнэце, з’яўляецца парадкам дня нарады ў Лукашэнкі з нагоды санкцый ЕС ад 15 сакавіка і быў «зліты» з Адміністрацыі прэзідэнта. На іх думку, дакумент пацвярджае, што ўлады «шантажуюць замежны бізнэс і патрабуюць адмовы ад эканамічных санкцый».

Як сцвярджае «Хартыя’97», «на тым тыдні групу замежных бізнэсоўцаў, якія маюць актывы ў Беларусі, запрасілі ў адміністрацыю Лукашэнкі і прад’явілі ўльтыматум: або бізнесоўцы праз сваіх лабістаў ва ўрадах даб’юцца блакавання меркаванага ўвядзення кропкавых эканамічных санкцый супраць „кашалькоў“ беларускай дыктатуры, ці праблемы ўзнікнуць у іх саміх. Як паведамляе крыніца, у сустрэчы браў удзел сам Лукашэнка.

Літаральна адразу ж з суседніх краін пасыпаліся абураныя воклічы палітыкаў рознага ўзроўню».

«Відавочна, „зліў“ тэмы нарады санкцыянаваны ўладамі і з’яўляецца чарговай спробай „спалохаць“ ЕС і адцягнуць прыняцце жорсткага рашэння па санкцыях», — піша «Хартыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0