23 сакавіка, у 16.00, у галерэі "Акадэмія" адбудзецца адкрыццё дабрачыннай выставы-продажу «Мастацтва дорыць надзею". Выстава арганізаваная Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў,

усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на лячэнне студэнткі 4 курса мастацкага факультэта Анастасіі Майстрэнка.

У экспазіцыі выставы будуць прадстаўленыя працы вядомых беларускіх мастакоў, а таксама студэнтаў Акадэміі мастацтваў. Кожны, хто прыйдзе на выставу, зможа набыць упадабаную працу і тым самым падтрымаць Стасю.

Выстава будзе працаваць 23 і 24 сакавіка ад 10.00 да 18.00 у галерэі "Акадэмія" (Сурганава, 14 (ст.м. "Акадэмія навук")). Уваход вольны.

* * *

Менская мастачка і студэнтка Стася Майстрэнка хворая на саркому лёгкіх. Пасьля паўтарагадовага лекаваньня і некалькіх хіміятэрапій у яе з’явіўся шанец на выздараўленне, прыкладна 10 адсоткаў. Стасі ўсяго толькі 22 гады.

У «Беларусбанку» на імя Стасі адкрытыя дабрачынныя рахункі.

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 511 «Беларусбанка» — г.Мінск, вул. Даўгабродская, 1; УНП 100349858; МФА 153001815:

- Беларускія рублі - транзітны рахунак № 3819382103561 на дабрачынны рахунак № 000012 у аддзяленні № 511/234

- Даляры ЗША - транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000039 у аддзяленні № 511/234

- Еўра - транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000007 у аддзяленні № 511/234

- Расійскія рублі - транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000010 у аддзяленні № 511/234

Прызначэнне плацяжу: Дабрачынны ўзнос на лячэнне Майстрэнка Анастасіі на дабрачынны рахунак Майстрэнка Анатоля Іванавіча ў аддзяленні 511/234 ААТ "ААБ Беларусбанк".

Можна таксама пералічыць электронныя грошы на адмысловым сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0