Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі не будзе ў 2012 годзе набіраць курсантаў на бюджэтную (дзённую і завочную) форму навучання па спецыялізацыі «судова-пракурорска-следчая дзейнасць» спецыяльнасці «правазнаўства», паведамілі ў ВНУ.

Звязана гэта з тым, што Следчы камітэт не мае неабходнасці ў падрыхтоўцы такіх спецыялістаў на першай ступені вышэйшай адукацыі. Разам з тым курсанты, якія паступілі на дзённае бюджэтнае аддзяленне па спецыяльнасці «правазнаўства», змогуць выбраць спецыялізацыі «аператыўна-вышуковая дзейнасць» на факультэце міліцыі, «адміністрацыйна-прававая дзейнасць» на следча-экспертным факультэце і «крымінальна-выканаўчая дзейнасць» — на крымінальна-выканаўчым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?