У выпадку санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі Латвія не будзе прынцыпова пярэчыць і далучыцца да агульнай думкі ЕС. Пра гэта заявілі прадстаўнікі ўрада.
Пытанне пра магчымыя санкцыі супраць Беларусі разглядалася ў аўторак на закрытай частцы пасяджэння ўрада.
Пасля пасяджэння в.а. міністра замежных спраў міністр абароны Арціс Пабрыкс заявіў, што Латвія не хацела б, каб у выніку неабгрунтаваных санкцый Беларусь аддалілася ад ЕС, так як гэта пытанне агульнай бяспекі. Таксама непрадуманыя эканамічныя санкцыі могуць прычыніць шкоду латвійскай эканоміцы.
«Аднак падзеі апошніх дзён у Беларусі змяншаюць шэрагі яе прыхільнікаў у ЕС», — сказаў міністр, патлумачыўшы, што мае на ўвазе пакаранне двух асуджаных за выбух у мінскім метро.
Ён адзначыў, што па пытанні наконт санкцый супраць Беларусі ў ЕС яшчэ чакаюць цяжкія дыскусіі, але ён не выключае, што Латвіі давядзецца лічыцца з вядомымі абмежаваннямі і санкцыямі ў дачыненні да суседняй краіны.
У ЕС зараз складаецца спіс лаяльных беларускаму рэжыму прадпрыемстваў, і не выключана, што гэта паўплывае і на бізнес у Латвіі.
«Аднак аб’ём і страты ў выніку магчымых санкцый не такія вялікія, як публічна абвешчаныя некалькі адсоткаў ад ВУП, хоць мы не хочам і гэтых страт», — сказаў Пабрыкс.
Пытанне аб санкцыях міністры ЕС будуць абмяркоўваць 23 сакавіка, але Латвія не лічыць, што ёй трэба выкарыстоўваць права вета.
Прэм’
Ён падкрэсліў, што ў міністраў ўрада, якія прадстаўляюць кааліцыйныя партыі, была адзіная пазіцыя па гэтым пытанні.





