Славуты дысідэнт адгукнуўся на абмеркаванне яго інтэрв’ю ў каментарах на nn.by.

«Прыемна было даведацца, што ёсць людзі, якія правільна мяне зразумелі, — піша Кукабака. — Але

апаненты, якія мараць, што эканамічныя санкцыі здольныя неяк адхіліць Лукашэнку ад улады, досыць наіўныя, калі не сказаць горш.
Дастаткова ўспомніць Франка, Піначэта, Кім Ір Сэна і многіх да іх падобных. Самага крывавага — Пол Пота — скінулі толькі з дапамогай в’етнамскага войска. Але санкцыі Еўрасаюза і ЗША ўдараць найперш па простых беларусах, чым абавязкова скарыстаюцца ў Крамлі, каб пазбавіць Беларусь дзяржаўнасці. Трэба памятаць, што Мінск — гэта яшчэ не ўся Беларусь (таксама як Масква — не Расія). Нацыянальна арыентаваныя беларусы складаюць пакуль меншасць. Пры рэзкім пагаршэнні жыцця, у выніку санкцый, у Пуціна з’явіцца шанец праглынуць Беларусь з Лукашэнкам ці без яго.
Аляксандр Лукашэнка досыць славалюбны, і ён ні ў якіх абставінах не дазволіць сабе змяніць пасаду прэзідэнта незалежнай Беларусі на беларускае губернатарства ў складзе «Вялікай Расіі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0