Агульнацыянальная дыктоўка ў Гродне адбудзецца ў суботу (24 сакавіка) а 14.00 па адрасе: Будзённага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

Тэкст дыктоўкі — верш Ларысы Геніюш «Мы народ», чытае Генадзь Бураўкін.

Пасля дыктоўкі прэзентацыя кніг Гарадзенскай бібліятэкі «Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў» і «Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы» з удзелам укладальнікаў М. Скоблы і С. Шапрана, а таксама выступ Алеся Камоцкага.