Правабаронцу Валянціну Стэфановічу выезд за мяжу абмежаваны Міністэрствам абароны ў сувязі з «ухіленнем ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу, службу ў рэзэрве».

Такую даведку Стэфановіч атрымаў у аддзеле грамадзянства і міграцыі. Калі праваабаронца прыйшоў па тлумачэнні ў Партызанскі ваенкамат, там усе зьдзівіліся.

«Хто мяне мог прызваць, каля я 1972 году нараджэння і 12 гадоў таму ў мяне скончыўся прызыўны ўзрост? Па-другое, тэрміновую вайсковую службу я праходзіў два гады. Таму гэта проста нонсэнс. Супрацоўнікі райваенкамата спрабуюць высветліць гэтае пытанне ў гарадскім ваенкамаце. Бо тут праверылі базу дадзеных, адносна мяне ніякіх папер нікуды не дасылалі. Хто мяне хацеў прызваць на вайсковую службу, пакуль невядома», — кажа Валянцін Стэфановіч.

Раней адмовілі ў выездзе за мяжу нібыта за ўхіленне ад вайсковай службы шэф-рэдактару «Нашай Нівы» Андрэю Дынько, каардынатару Белсата ў Мінску Міхасю Янчуку, праваабаронцу Андрэю Бандарэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?