«Калі ў 1996 г. быў рэферэндум, я галасаваў за смяротнае пакаранне. Але сёння я памяняў бы сваё меркаванне, я б галасаваў супраць. Сітуацыя ў краіне ў плане крыміналу нармалізавалася. Тады, магчыма, такая неабходнасць была. Алё сёння беларускае грамадства памянялася, стала больш цывілізаваным, менш крымінальным. Тым больш смяротнае пакаранне мне непрымальна як чалавеку праваслаўнаму. Таму сёння я прагаласаваў бы супраць».
22.03.2012
/ 10:30
Дзевятоўскі: Сёння я галасаваў бы супраць смяротнай кары
Лёгкаатлет-прызёр Алімпійскіх гульняў, кідальнік молату Вадзім Дзевятоўскі кажа, што ягоныя погляды з часам змяніліся.