Максім Рыяліці на мінскім канцэрце, кастрычнік 2009. Фота Юрыя Сідуна, Generation.by
Вакаліст брытанскага гурту Prodigy Максім Рыяліці (сапр. Кіт Палмер) нарадзіўся 21 сакавіка 1967 года ў Англіі. Музыкай захапляецца з дзяцінства, узяўшы за прыклад старэйшага брата. У Prodigy ён не толькі спявае, але і піша тэксты для песень. Мае сольныя праекты.
У кастрычніку 2009 года Prodigy наведалі Беларусь з чарговым альбомам «Invaders Must Die».
10 чэрвеня гурт выступіць на Orange Festival у Варшаве.