Народны артыст Беларусі, актор Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Віктар Манаеў выступае за ўвядзенне мараторыю на смяротнае пакаранне.

«Я думаю, што нам трэба ўвесьці мараторый на смяротнае пакаранне. Гэта маё перакананне. Не прыводзіць у дзеянне смяротную кару, як гэта ў Еўропе і Расіі. Тут і палітычныя, і рэлігійныя, і іншыя матывы. Думаю, што рэферэндум тут не патрэбны. Ёсць такія рашэньні, якія няслушна рэфэрэндумам вырашаць. Не дзяржава дае жыццё, не ёй і забіраць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?