Супрацоўнікамі Першамайскага РУУС паводле падазрэння ў незаконным абароце наркотыкаў і махлярстве затрыманы 32-гадовыслесар-сантэхнік аднаго з ЖЭСаў.

Як паведамілі ў раённым упраўленні ўнутраных спраў, мужчына быў затрыманы ў сваім службовым памяшканні, дзе пасля працы вырашыў вырабіць экстракцыйны опій. Праўда, ужыць наркотык не паспеў — перашкодзілі міліцыянеры.

Падчас першапачатковага расследавання была ўстаноўлена нядобрасумленнасць сантэхніка ў выкананні службовых абавязкаў. Прыходзячы па выкліку да кліентаў, ён часта не даводзіў рамонтныя работы да канца, спасылаючыся на адсутнасць неабходных запчастак. Пры гэтым прапаноўваў гаспадарам самім паклапаціцца пра набыццё патрэбнага абсталявання, загадзя браў на гэта грошы, абяцаючы ў самы кароткі тэрмін зрабіць работу, а потым не прыходзіў.

Такім чынам ад сантэхніка пацярпелі як мінімум тры чалавекі. Агульная сума ўрону склала 2,9 мільёна рублёў. Грошы, як высветлілася, былі патрачаны на набыццё наркатычных сродкаў.

У дачыненні да затрыманага распачаты крымінальныя справы за махлярства і незаконны абарот наркатычных сродкаў. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?