Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскай тэлекампаніі Russia Today заявіў, што больш за ўсё спачувае бацькам расстраляных па справе аб тэрактах.

Але дапамагчы ім не можа. Самае складанае для яго — гэта падпісаць адпаведны ўказ аб непамілаванні. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што за час свайго кіраўніцтва краінай памілаваў толькі аднаго чалавека. Маці Уладзіслава Кавалёва, аднаго з расстраляных, назвала выказванне Лукашэнкі цынізмам. Па словах Любові Кавалёвай, ёй не патрэбны гэтыя словы. Але яна будзе звяртацца да Лукашэнкі, каб аддаў яе сына:

— Калі Лукашэнка падпісваў указ забіць майго сына, ён выдатна ведаў, што мой сын не вінаваты і чуць з яго вуснаў словы спачуванні — гэта блюзнерства.

Адзінае пра што я яго прашу, няхай аддасць мне сына. Яго спачуванні не патрэбныя.

Любоў Кавалёва кажа, што суд нельга назваць празрыстым і справядлівым. «Працэс праходзіў па прадвызначанаму сцэнару. Віна Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва не была даказаная. Шматлікія экспертызы пацвярджалі іх недатычнасць да выбухаў. Але гэта не было ўлічана», — лічыць Любоў Кавалёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?