Магілёўскі гарвыкан

кам не дазволіў групе грамадзян правесці мітынг, прымеркаваны да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Актывісты мясцовай апазіцыі меліся сабрацца ў цэнтры гораду, на Савецкай плошчы ля будынку абласнога краязнаўчага музэю.

Паводле аднаго з заяўнікаў, лідара гарадской арганізацыі партыі БНФ Сяргея Брыцікава, адмова аргументаваная тым, што арганізатары абралі не тое месца для сваёй акцыі. Паводле чыноўнікаў, месцам правядзення такіх мерапрыемстваў вызначаны стадыён на вуліцы Чалюскінцаў. Адказ падпісаны кіраўніком спраў гарвыканкаму Ігарам Аўсеенкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?