У ім узялі ўдзел прадстаўнікі Сейма, беларускай супольнасці ў Літве, грамадскія дзеячы і апазіцыйныя палітыкі з Беларусі. У Літву змаглі прыехаць Аляксандр Мілінкевіч, Станіслаў Шушкевіч (ён быў спікерам круглага стала) і яшчэ некалькі чалавек. Асноўная тэма круглага стала перарасла ў абмеркаванне магчымага ўвядзення эканамічных санкцый ЕС супраць Беларусі.
Кіраўнік камітэта па міжнародных справах літоўскага Сейма Эмануэліс Зінгерыс паведаміў, што сёння былі выпрацаваныя рэкамендацыі, з якімі міністр замежных спраў 23 сакавіка паедзе ў Брусель.
Дакумент быў складзены пасля4-х гадзінаў дыскусій і яго змест вырашана трымаць у таямніцы.
«Паглядзіце на мой твар і вы зразумееце, што я незадаволены тым, з чым паедзе наш міністр у Брусель», — сказаў Зінгерыс.
Вядома толькі, што Літва будзе выступаць за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць асобных беларускіх алігархаў.