Сёння вызначыліся фіналісты Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі.

Гродзенскі «Нёман» выйграў серыю ў «Гомеля» 3:2 (пяты матчы 1:0, авертайм), а жлобінскі «Метулург» у салігорскага «Шахцёра» — 3:2 (пяты матч 5:3).

Такім чынам у фінале сустрэнуцца «Нёман» і «Металург».

«Нёман» тройчы быў чэмпіёнам краіны па хакеі: у 1998, 1999, 2001 гг., а апошнія тры гады наймацнейшай камандай краіны было мінскае «Юнацтва», якое ў ¼ фіналу выбіў «Шахцёр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0