Чэшскі ўрад падтрымаў прапанову назваць пражскі аэрапорт імем прэзідэнта Чэхаславакіі, а затым Чэхіі Вацлава Гаўла.

Адразу пасля смерці Гаўла 18 снежня летась з такой ідэяй выступіў рэжысэр Фера Феніч. Ідэя знайшла як шырокую падтрымку, так і апанентаў. Так, адзін з былых сакратароў Гаўла агітаваў назваць яго імем не аэрапорт (бо Гавэл нібыта баяўся лётаць), а нейкую культурную ўстанову. Удава прэзідэнта Дагмар Гаўлава падтрымала праект лётнішча. Паводле міністра шляхоў зносін Чэхіі Паўла Добеша, новае імя аэрапорт мог бы мець ад кастрычніка.

Традыцыя наданьня імёнаў памерлых лідараў менавіта аэрапортам даўно пашыраная ў свеце. Так, у Францыі з'явіўся аэрапорт Шарля дэ Голя, у Нью Ёрку – Джона Фіцжэральда Кенэдзі, у Індыі – Індзіры Гандзі. У некаторых выпадках імёны прысвойваліся і яшчэ пры жыцці славутых асобаў: у 2004 годзе гданьскі аэрапорт атрымаў імя Леха Валэнсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?