Чакаецца, што гэта адбудзецца на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС, якая пройдзе ў пятніцу ў Брусэлі.

Як паведаміла крыніца ў дыпламатычных колах, гэтым асобам будзе забаронены ўезд у краіны ЕС, а іх асабістыя актывы і актывы 29-ці зьвязаных з імі кампаній будуць замарожаныя. У новым спісе — суддзі, работнікі пракуратуры, бізнэсоўцы. Раней ЕС ужо ўвёў санкцыі супраць 230 беларускіх чыноўнікаў і трох кампаніяў.

Са свайго боку, Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў у сераду ў інтэрв’ю тэлеканалу RT, што ў Беларусі існуе спіс сваіх невыязных грамадзян — у яго ўключаныя апазіцыйныя палітыкі і актывісты. Паводле яго слоў, гэты спіс — адказ Беларусі на санкцыі ЕС. Лукашэнка абвінаваціў апазіцыянэраў у тым, што яны перадаюць у органы ЕС прозвішчы асоб і назвы кампаній, супраць якіх затым ўводзяцца санкцыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?