Прычына няўдачнай гульні «Дынама-Мінск» у плей-оф КХЛ у тым, што трэнеры не змаглі вывесці каманду на пік формы. Такое меркаванне выказаў Лукашэнка ў інтэрв’ю кіраўніку і вядучаму праграмы Spotlight («Пражэктар») тэлекампаніі Russia Today Аляксандру Гурнову.

Як адзначыў Лукашэнка, каманда на такім узроўні гуляе ўсяго некалькі гадоў, і два гады выходзіць у плей-оф. «Гэта дарагога каштуе. Па-другое, гэта датычыцца бягучага года, мы планавалі пайсці значна далей. Але я лічу, што тут прычына ў тым, што кіраўніцтва каманды і трэнерскі склад пабудавалі гэты сезон няправільна — пік формы прыпаў на першую палавіну сезона, а да плей-оф здзьмуліся», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Не можа быць спартсмен увесь сезон у адной форме — трэба ўмець падвесці спартсмена да галоўных гульняў, тое, што зрабілі і «Дынама-Масква», і іншыя каманды, якія прайгравалі «Дынама-Мінску».
Але да рашаючых матчаў яны падышлі на піку формы. Я лічу, гэта — галоўная прычына», — дадаў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?