Помнік святой праведнай Сафіі Слуцкай на тэрыторыі аднайменнага праваслаўнага прыхода ў Мінску (на плошчы Казінца) плануецца адкрыць 31 сакавіка,
паведаміў настаяцель прыхода храма праведнай Сафіі Слуцкай айцец Анатоль Мазалеўскі.

На малебен і ўрачыстае адкрыццё помніка запрошаны Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, а таксама ўвесь епіскапат БПЦ, прадстаўнікі гарадскіх і раённых улад.

Скульптура вышынёй больш за тры метры будзе ўстаноўлена каля ўваходу ў храм. Аўтар помніка — выпускнік мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Інькоў.

Таксама ў сталічным храме Сафіі Слуцкай завяршаецца размалёўка алтарнай часткі. Плануецца, што ўсё будзе гатова якраз да адкрыцця помніка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?