Сябры арганізацыі ''За правы чалавека'' й беларусы Масквы атрымалі афіцыйны дазвол на пікетаванне беларускай амбасады, што на Марасейцы. Пікет адбудзецца ў аўторак 27 сакавіка з 17-й да 18-й. Пікет будзе за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, таму арганізатары заклікаюць на галаву, руку ці заплечнік павязаць чорную стужку або хустку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?