У Нарвегіі ў бліжэйшы час плануюць прыняць закон аб спецыяльным лячэнні хворых з псіхічнымі адхіленнямі. У выпадку ўхвалення парламентарыямі гэтай заканадаўчай нормы Андэрс Брэйвік можа быць ізаляваны ад грамадства пажыццёва.
Прапанавана пабудаваць для такіх пацыентаў, як Брэйвік, спецыяльную лячэбную ўстанову з высокім рэжымам бяспекі. Пры гэтым злачынца будзе ўтрымлівацца там да таго часу, пакуль будзе існаваць пагроза яго жыццю з боку грамадства.
У той жа час канчатковага дыягназу нарвежскаму тэрарысту пакуль не пастаўлена. Суд над ім пачнецца 16 красавіка.
Андэрс Брэйвік абвінавачваецца ў тэрарызме і наўмысным забойстве 77 чалавек 22 ліпеня 2011 г. ў Осла і на выспе Утоя.