47 тысяч апытаных падчас апошняга перапісу насельніцтва ў Польшчы назвалі сябе беларусамі. З іх 15 тысяч лічаць сябе і беларусамі, і палякамі адначасова.

Такія звесткі агучыла галоўнае ўпраўленне статыстыкі Польшчы падчас дэмаграфічнага кангрэса ў Варшаве.

109 тысячаў жыхароў Польшчы падчас перапісу назвалі сябе немцамі, 48 тысячаў — украінцамі, 16 тысячаў — цыганамі, 13 тысячаў — расейцамі.

Паводле перапісу насельніцтва 2002 года, у Польшчы 47,6 тысяч чалавек назвалася беларусамі.

Той перапіс быў першым, калі людзі самі вызначалі сваю нацыянальнасць.

Праваслаўных у Падляшшы або выхадцаў з рэгіёна нашмат больш, але многія з іх лічаць сябе «праваслаўнымі палякамі».

На самавызначэнне беларусаў за мяжой уплывае культурная сітуацыя ў Беларусі, дзе ўсё беларускае застаецца ў загоне.

Нязменнасць колькасці беларусаў — вынік сумленнай культурнай працы беларусаў Падляшша.
Нагадаем, што на Беласточчыне вяшчае чыста беларускамоўнае радыё «Рацыя», выдаецца незалежная газета «Ніва», дзее Беларускае гістарычнае таварыства. Моладзь ладзіць рок-фэст «Басовішча» ў гарадку. Праходзяць таксама фестывалі бардаўскай песні «Бардаўская восень» у Бельску, царкоўнай музыкі — у Гайнаўцы і шматлікія вясковыя фэсты і святы фальклору.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?