Альгерд Бахарэвіч ладзіць прэзентацыю новага рамана «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення». «Наша Ніва» даведалася, чаму пісьменнік называе мінскую прамзону сакральным месцам і чым рэальныя Шабаны адрозніваюцца ад міфічных
«Я пражыў у Шабанах 18 год, там прайшло май дзяцінства. — кажа Бахарэвіч. — Вакол Шабаноў існуе шмат стэрэатыпаў, пэўная частка мінчукоў, якія ўсё жыццё правялі ў Мінску, ніколі ў Шабанах не былі, і таму іх меркаванне часта памылковае.
«Наша Ніва»: Насамрэч, большасць уяўляе Шабаны як самае небяспечнае месца ў Мінску. Вы ўбачылі нейкія іншыя Шабаны?
Альгерд Бахарэвіч: Я не збіраўся пісаць чарговую кнігу пра жыццё гопнікаў, пра свет агрэсіі і гвалту. Я паказаў цікавых і вельмі незвычайных людзей, якія там жывуць. Шабаны гэта ж не вёска і не горад — гэта памежжа, насамрэч, мне хацелася паказаць гэтую фенаменальную шабаноўскую тугу.
«НН»: Што незвычайнага будзе на сённяшняй прэзентацыі?
АБ: Для мяне прэзентацыя гэта магчымасць убачыць чытача — я сам па сабе чалавек скрытны, і чытачы змогуць мяне ўбачыць з усімі маімі заганамі і недахопамі. Я не люблю гаварыць, але на прэзентацыі хачу паразмаўляць з чытачамі, для мяне гэта цікавы досвед. Сёння, апроч іншага, я буду ставіць сваю любімую музыку, ужо падрыхтаваў 12 кампазіцый. А яшчэ пакажу фота мінскіх і гамбургскіх Шабаноў — вы ж разумееце, што Шабаны ёсць у кожны горадзе?
«НН»: І што яднае Шабаны Мінска і Гамбурга?
АБ: У Гамбургу Шабаны знаходзяцца амаль у цэнтры горада, таму розніца, канешне, відавочная. Аднак пры гэтым людзі, якія ў іх жывуць вельмі падобныя — яны жывуць
Прэзентацыя кнігі «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення» адбудзецца 22 сакавіка, а 19.00 у Інстытуце Гётэ.