photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

У панядзелак у Беларусь вернецца зімовы характар надвор'я. Часам чакаецца снег і мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра складзе 1-7 градусаў марозу.

Удзень - каля нуля, па паўднёвым захадзе крыху цяплей.

Уаўторак, 27 сакавіка, пад уплывам атмасферных франтоў са Скандынаўскага паўвострава ноччу чакаецца снег, днём - дождж. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да мінус 5 градусаў, пры праясненнях да 8 градусаў марозу. Удзень - плюс 5-12 градусаў, ва ўсходніх раёнах блізкая да нуля.

Пры перамяшчэнні чарговага атлантычнага цыклону ў сераду Беларусь ненадоўга трапіць у яго цёплую частку. Тэмпература паветра ноччу складзе нуль - плюс 7 градусаў. Днём чакаецца 5-10 градусаў цяпла. Па паўднёвым захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей паветра прагрэецца да 12-17 градусаў.

А ў бліжэйшыя суткі чарговы цыклон, перамяшчаючыся на Маскоўскую вобласць, стане прычынай узмацнення ветру ў паўночна-ўсходняй палове краіны. Ноччу па ўсходзе, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні, ад 5 да 10 метраў за секунду. Удзень парывы ветру дасягнуць 14 метраў за секунду, па паўночна-ўсходняй палавіне - 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў начны час складзе 1-6 градусаў цяпла. Удзень будзе ад 7 градусаў цяпла на паўночным усходзе да плюс 15 градусаў на поўдні краіны.

У суботу, 24 сакавіка, вецер сціхне. У полі павышанага атмасфернага ціску чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ў начны час будзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў. Днём прагназуецца 3-10 градусаў цяпла.

У нядзелю надвор'е пагоршыцца.
У многіх раёнах узмоцніцца вецер з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе дождж з мокрым снегам.
Тэмпература паветра пачне паніжацца, і ў панядзелак вернецца зіма.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?