На фоне агульнага смутку праз сумныя падзей у Беларусі і Бэльгіі, беларусы Бэльгіі вырашылі не праводзіць традыцыйных сьвяточных ўрачыстасьцяў, прымеркаваных да дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 сакавіка яны ўскладуць кветкі да магілы Раднага БНР сьветлай памяці спадара Янкі Жучкі, а пасьля памоляцца за Беларускі народ ў Беларускай Царкве ў горадзе Антвэрпане.

Заклікаем ўсіх хрысьціянаў, якім не абыякавы лёс Бацькаўшчыны - Беларусі, далучыцца да малітвы. Набажэнства мае распачацца а 12 гадзіне па адрасу: Lange Beeldekensstraat 20, Antwerpen.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?