Сям’я Кавалёвых атрымала 22 сакавіка пасылку з СІЗА КДБ з рэчамі Уладзіслава Кавалёва, пакаранага смерцю па справе аб тэрарызме.

Як расказала БелаПАН яго маці Любоў Кавалёва, у пасылцы рэчы Уладзіслава, прадукты, якія сям’я яму перадавала, у тым ліку яшчэ ў снежні: сухарыкі, алей, гарбата, кава, незапоўненыя паштоўкі з Днём нараджэння і да 8 Сакавіка, пустая жоўтая папка. Яе абвінавачаны ў саўдзеле ў тэрарызме меў пры сабе на кожным пасяджэнні суда і перыядычна рабіў нейкія нататкі.

У пасылцы не было лістоў і фатаграфій.

Як паведаміла Любоў Кавалёва, 11 сакавіка яна з дачкой Таццянай сустрэлася з Уладзіславам, пасля чаго ў яго павінна было быць прыкладна 450 тысяч рублёў. Пасля сустрэчы сваякі пералічылі асуджанаму яшчэ 200 тысяч на набыццё кніг. Пра лёс гэтых грошай маці Кавалёва пакуль нічога не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?