Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні наглядальнага савета клуба 22 сакавіка, паведамляе афіцыйны сайт каманды.

Старшыня наглядальнага савета Юрый Бародзіч пацвердзіў, што падчас пошуку будуць разглядацца кандыдатуры як беларускіх, так і замежных спецыялістаў.

Наглядальны савет даручыў спартыўнаму дырэктару клуба Ігару Матушкіну правесці папярэдні адбор прэтэндэнтаў і ўнесці на разгляд савета найболей пераважныя кандыдатуры. Вынікам гэтага працэсу павінна стаць галасаванне не пазней за 20 красавіка.

Нагадаем, чэшскі спецыяліст Марак Сікора, які ўзначальваў «Дынама» два апошнія сезоны, завяршыў трэнерскую кар’еру.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?