Сёння перад пачаткам пасяджэння Рады міністраў Еўрасаюза ў Брусэлі вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан у размове з журналістамі паўтарыла пазіцыю па Беларусі.

«Я надзвычай занепакоеная тым, што адбываецца, з грамадзянскай супольнасцю, сказала Эштан. — Мы далі вельмі ясна зразумець рэжыму ў Беларусі, што ён павінен вызваліць палітычных вязняў. Наша супрацоўніцтва з уладамі адновіцца, калі яны выканаюць тое, пра што мы іх прасілі».

Вярхоўны камісар таксама адзначыла, што Еўрасаюз таксама будзе спрабаваць давесці сваю пазіцыю людзям у Беларусі, каб яны зразумелі прычыну настойлівасці пазіцыі Еўропы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?